Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Гелятэй: Да перамогі засталося няшмат


Валеры Гелятэй
Валеры Гелятэй

Украінскія войскі дамагліся значнага посьпеху ў барацьбе з прарасейскімі сэпаратыстамі, якія дзейнічаюць у дзьвюх абласьцях на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта ў інтэрвію Бі-бі-сі заявіў міністар абароны краіны Валеры Гелятэй.

Ён адзначыў, што ўрадавым сілам неабходна ўзяць пад свой кантроль месца падзеньня малайзійскага «Боінга». Са словаў міністра, нягледзячы на сур'ёзныя страты сярод баевікоў, іх колькасьць па-ранейшаму складае каля 15 тысяч. Валеры Гелятэй дадаў, што новыя падмацаваньні прыбываюць ва Ўкраіну з Расеі на рэгулярнай аснове.

Раней у нядзелю прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (СНБА) Андрэй Лысенка заявіў, што за час правядзеньня спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны тэрыторыя, якую кантралююць сэпаратысты ў Данбасе, паменшылася на тры чвэрці.

Тым часам Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны заклікае жыхароў падкантрольных сэпаратыстам тэрыторыяў пакінуць свае дамы. Такі заклік падчас брыфінгу ў панядзелак агучыў сьпікер Інфармацыйнага цэнтру РНБА Андрэй Лысенка.

Паводле яго, на часова захопленых тэрыторыях усходу Ўкраіны тэрарысты рабуюць мясцовае насельніцтва, выкрадаюць жыхароў гарадоў і захопліваюць прыватныя будынкі і транспарт.

«У сувязі з гэтым мы заклікаем мясцовых жыхароў пакінуць захопленыя тэрарыстамі тэрыторыі. Для прыёму вымушаных перасяленцаў з Данецку ў сяле Дачны Мар'інскага раёну і ў горадзе Шчасьце Луганскай вобласьці разгорнутыя 2 дадатковыя пункты для прыёму асоб, што перамяшчаюцца гуманітарнымі калідорамі", – сказаў Лысенка.

Ён адзначыў, што калідорам каля гораду Шчасьце скарысталася 967 чалавек з Луганшчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG