Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмен палоннымі пройдзе па схеме «20 на 20»

Жанчына трымае партрэт сына, паланёнага прарасейскімі сэпаратыстамі. Кіеў, 16 ліпеня

На пасяджэньні ў Менску кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Украіны дамовілася аб вызваленьні 20-і чалавек, узятых у палон у ходзе баявых дзеяньняў на Данбасе. Пра гэта заявіў былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма.

Паводле яго, у выніку перамоў сэпаратысты таксама паабяцалі перадаць Кіеву асабістыя рэчы загінулых на борце малайзійскага «Боінга». Прадстаўнікі так званай Данецкай народнай рэспублікі, у сваю чаргу, сьцьвярджаюць, што дамоўленасьці былі дасягнуты толькі аб абмене палоннымі па схеме «20 на 20». Пры гэтым сэпаратысты не паведамляюць, калі адбудзецца такі абмен і дапускаюць, што гэтага і зусім не здарыцца.

Напярэдадні ў Менску прайшоў першы раўнд перамоваў па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі АБСЭ, былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі на Украіне Міхаіл Зурабаў а таксама прадстаўнікі так званай Данецкай Народнай Рэспублікі.

Наступная сустрэча групы адбудзецца на наступным тыдні. Пра месца яе правядзеньня не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG