Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятара магілёўскага «Дняпра» не прапусьцілі на матч у майцы з Пагоняй


Belarus - patriotic t-shirt
Belarus - patriotic t-shirt

Тлумачэньні АМАПу былі наступныя: «Загад зьверху, хіба вам не зразумела? Або хочаце на суткі?»

Як паведамляе сайт Belultras.by, на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе, паміж «Дняпром» і «Гомелем», які праходзіў у Магілёве, заўзятара «Дняпра» не прапусьцілі на матч у майцы з «Пагоняй». Тлумачэньні АМАПу былі стандартныя: «Загад зьверху, хіба вам не зразумела? Або хочаце на суткі?»

Заўзятары задаюцца пытаньнем, ці ў дадзенай сытуацыі, не прапусьціўшы заўзятара ў майцы з «Пагоняй», супрацоўнікі АМАПу парушылі закон і правы?

Belultras.by ужо неаднаразова паведамляў пра тое, што фанатаў менскага «Дынама» пастаянна не прапускаюць на стадыён у майках з Пагоняй, а таксама зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG