Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: «Сьвет павінен даць выразны адказ на гэты тэрарыстычны акт»


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў Свабодзе меркаваньне наконт трагедыі са зьбітым над усходняй Украінай пасажырскім самалётам Малайзійскіх авіялініяў:

«Людзі, якія загінулі ў небе над Данеччынай, сталі чарговымі ахвярамі канфлікту, які разьдзьмухвае ва Ўкраіне Расея. Натуральна, трэба дачакацца афіцыйных дадзеных міжнародных расьсьледаваньняў.

Аднак ужо цяпер можна меркаваць, што ўжываць ракетна-зэнітныя комплексы ўкраінскім уладам не было ніякіх падстаў. А прарасейскія сэпаратысты ня толькі ўжывалі такія комплексы раней, але і ў дзень трагедыі нібыта прызнаваліся, што зьбілі ўкраінскі транспартны самалёт. То бок усё паказвае на тое, што гэта справа рук зьвязаных з Расеяй тэрарыстаў, якія вядуць збройныя дзеяньні ва Ўкраіне.

Таму надзвычай важна, каб рэакцыя міжнароднай супольнасьці была адпаведная, каб яна была жорсткая. Гэты канфлікт не абмяжоўваецца Ўкраінай. Ён не абмяжоўваецца нават Усходняй Эўропай, бо загінулі грамадзяне ўсяго сьвету. І ўвесь сьвет павінен даць ясны і выразны адказ гэтаму тэрарыстычнаму акту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG