Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьмерці 298 чалавек ёсьць віна эўрапейскіх палітыкаў, — Тымчук


Дзьмітры Тымчук
Дзьмітры Тымчук

«У выпадку з агрэсіяй Расеі супраць Украіны яны занадта сканцэнтраваліся на падліку грошай, забыўшыся, што сьвет вельмі цесны і далікатны. Яны забыліся, якая маленькая Эўропа. І ня можа ў ёй адна краіна быць ахвярай агрэсіі і палаць вайной, а ўсіх астатніх гэта нібыта ня тычыцца», — сьцьвярджае кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

У артыкуле «Жертвы российской агрессии: хроника пикирующего «Боинга».

Тымчук аналізуе прычыны, якія прывялі да гібелі 298 чалавек.

«Я шчыра ўпэўнены, што нейкая частка адказнасьці за гэтую трагедыю ляжыць і на эўрапейскіх лідэрах. У выпадку з агрэсіяй Расеі супраць Украіны яны занадта паглыбіліся ў падлік грошай, забыўшыся, што сьвет вельмі цесны і крохкі. Яны забыліся, якая маленькая Эўропа. І ня можа ў ёй адна краіна быць ахвярай агрэсіі і палаць вайной, а ўсіх астатніх гэта нібыта ня тычыцца.

І калі вас, спадары эўрапейскія чыноўнікі і палітыкі, не бянтэжыць штодзённая гібель маіх братоў-украінцаў, то хай прымусіць прачнуцца ваша сумленьне гібель вашых уласных суграмадзянаў. Хоць бы ў памяць аб іх — мірных грамадзянах і дзецях, якія сталі нявіннымі ахвярамі, у тым ліку, і вашай абыякавасьці», — напісаў Дзьмітры Тымчук на старонцы «Інфармацыйнага супраціву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG