Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падкрэсьліваюць падтрымку сэпаратыстаў Расеяй у справе крушэньня малазійскага самалёта


Барак Абама
Барак Абама

Белы дом заклікае ўсе бакі расейска-украінскага канфлікту неадкладна спыніць агонь у мэтах забесьпячэньня доступу да месца крушэньня Боінга-777, зьбітага над Данбасам

Вашынгтон заявіў пра неабходнасьць тэрміновага вычарпальнага расьсьледаваньня авіякатастрофы, пакуль усе патэнцыйныя доказы не падробленыя і знаходзяцца на месцы крушэньня. Адзначаючы, што пакуль абставіны здарэньня ня высьветленыя, трагедыя над украінскім небам адбылася ў варунках расейскій падтрымкі сэпаратыстаў.

Злучаныя Штаты шакаваныя зьбіцьцём самалёта «Малазійскіх авіяліній» і выказваюць глыбокія спачуваньні ўсім тым, хто страціў сваіх блізкіх. Амэрыка працягвае шукаць інфармацыю, каб вызначыць, ці былі амэрыканскія грамадзяне на борце самалёта. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Белага дому з нагоды катастрофы над тэрыторыяй Украіны, у выніку якой загінулі 298 чалавек.

«Вельмі важна, каб поўнае, празрыстае і бесперашкоднае міжнароднае расьсьледаваньне адбылося як мага хутчэй. Мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі — Расею, прарасейскіх сэпаратыстаў і Ўкраіну — неадкладна спыніць агонь у мэтах забесьпячэньня бясьпечнага і бесьперашкоднага доступу да месца крушэньня для міжнародных дасьледчыкаў. Роля міжнародных арганізацый, такіх, як ААН і АБСЭ ва Ўкраіне, можа быць асабліва важнай для гэтай працы, і мы будзем знаходзіцца ў кантакце з пацярпелымі краінамі і нашымі партнэрамі ў гэтых арганізацыях у бліжэйшыя гадзіны і дні, каб вызначыць найлепшыя далейшыя дзеяньні. У той жа час вельмі важна, што цяпер усе доказы непадробленыя і што ўсе яны застаюцца на месцы крушэньня. Злучаныя Штаты па-ранейшаму гатовыя садзейнічаць неадкладнай дапамозе любому міжнароднаму расьсьледаваньню, у тым ліку за кошт рэсурсаў, якія прадстаўляюцца ФБР і іншымі арганізацыямі.

Пакуль мы яшчэ ня ведаем усіх фактаў, але нам вядома, што гэты інцыдэнт адбыўся ў кантэксьце крызісу ва Ўкраіне, які падсілкоўваецца расейскай падтрымкай сэпаратыстаў, у тым ліку з дапамогай зброі, тэхнікі і падрыхтоўкі кадраў. Гэты інцыдэнт толькі падкрэсьлівае актуальнасьць, з якімі мы працягваем заклікаць Расею неадкладна прыняць канкрэтныя захады па дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне і ў падтрымку спыненьня вагню на шляху да міру, што пасьлядоўна прапановае ўкраінская ўлада », - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG