Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 ліпеня: «Басовішчу» 25 гадоў!


Ілюстрацыя з календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Каля Гарадка на Беласточчыне пачынаецца двухдзённы Фэстываль музыкі Маладой Беларусі «Басовішча» (https://www.facebook.com/Basowiszcza). Сёлета фэстываль адбываецца 25-ты раз. Сярод удзельнікаў фэстывалю: Лявон Вольскі, Крама, Гайдамакі, R.U.T.A., Троіца, IQ48, Re1ikt, 5set5, Warsaw Balkan Madness, Abba Orkiestra. Фэстываль, пачынаючы з 1990 году, арганізуе Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы. Апошнія тры гады за фінансавы разьлік фэстывалю перад спонсарам – урадам Польшчы – адказвае фонд Villa Sokrates, заснаваны пісьменьнікам Сакратам Яновічам.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

64 – у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 – перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.

1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1936 – вайсковы путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну.

1968 – лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвясьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».

У гэты дзень нарадзіліся:

1851 – Янка Лучына, беларускі паэт.

Ноч пануе, зор мільёны

Зіхацяць увышыні.

Горад сьціх, даўно усьнёны,

Не гараць яго агні.

У акно глянь, дарагая!

Адгані спрасонак свой!

Бо тут з песьняю чакае

I з каханьнем любы твой.

Глянь, як зорачка міргае,

Вабным бліскае агнём!

Выйдзі! Вусны, дарагая,

Ў пацалунку мы зьліём!

Янка Лучына

1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.

1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.

1918 – Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Калі вы размаўляеце з чалавекам на мове, якую ён разумее, вы зьвяртаецеся да ягонага розуму. Калі вы размаўляеце зь ім на ягонай мове, вы зьвяртаецеся да ягонага сэрца.

Нэльсан Мандэла

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Прагноз надвор’я. 18 ліпеня 1936 «над усёй Гішпаніяй бязвоблачнае неба»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG