Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі ўзнавілі апэрацыю супраць баевікоў (+МАПА)


У Данецкай і Луганскай абласьцях аднавілася апэрацыя ўкраінскіх вайскоўцаў супраць узброеных сэпаратыстаў.

У Данецку чутныя выбухі з боку аэрапорту і пасёлку Акцябрскі. Пра гэта агенцтву «Востраў» паведамляюць відавочцы.

Па дадзеных СМІ, якія спасылаліся на запісы ў фэйсбуку, у Данецку сэпаратысты захапілі будынак управы Дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службы.

Батальён «Данбас» правёў выведку боем каля вёскі Карлаўка Мар’інскага раёну Данецкай вобласьці. Аб гэтым паведамляецца на старонцы «Данбасу» ў фэйсбуку.

У Луганску чутныя выбухі, стрэлы артылерыйскіх гармат і аўтаматныя чэргі, паведамляе гарадзкі савет. Мэр горада Сяргей Краўчанка просіць жыхароў не выходзіць з дамоў.

Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі
Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі

Прадстаўнік ураду самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» («ЛНР») Віктар Бабахіньян паведаміў ІТАР-ТАСС, што ў выніку абстрэлу ўкраінскімі сілавікамі аўтавакзала загінуў адзін мірны жыхар, яшчэ чацьвёра былі параненыя.

Як перадае УНП са спасылкай на прэс-цэнтар штабу антытэрарыстычнай апэрацыі, у Луганску сэпаратысты абстрэльваюць з артылерыйскіх сыстэмаў жылыя кварталы ў раёне чыгуначнага вакзалу і аўтавакзалаў.

Апалчэнцы, насупраць, заявілі ІТАР-ТАСС, што абстрэл вядуць украінскія вайскоўцы пры дапамозе ўстановак «Град». У нядзелю міністар абароны Украіны Валеры Гелетэй і начальнік Генштабу Віктар Мужэнка даклалі прэзыдэнту Пятру Парашэнка, што ўкраінскі дзяржаўны сьцяг узьняты над Арцёмаўскам і Дружкоўкай Данецкай вобласьці.

Зь пятніцы вечара вайскоўцы таксама занялі Славянск і Краматорск.

Раней у нядзелю прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўвядзеньне аднабаковага замірэньня на ўсходзе краіны не прадбачыцца. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка. Ён таксама падкрэсьліў, што ў апэрацыі ў Данецку і Луганску ня будзе ўжывацца авіяцыя.

Кроніка апошніх падзеяў у фотаздымках:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG