Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Славянскам уздымаюць сьцяг Украіны


Луганск. Ілюстрацыйнае фота
Луганск. Ілюстрацыйнае фота

Горад вызвалены ад тэрарыстаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка распарадзіўся падняць украінскі сьцяг над Славянскам.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.

«Даў даручэньне начальніку Генштабу падняць дзяржаўны сьцяг над Славянскам. Начальнік Генэральнага штабу Ўкраіны Віктар Мужэнка паведаміў, што сёньня ноччу з Славянску спрабавалі вырвацца баевікі, патрапіўшы пад мінамётны агонь украінскіх вайскоўцаў. У выніку былі падбітыя 1 танк, 2 БМП і 2 БМД баевікоў», — адзначае кіраўнік дзяржавы.

Пятро Парашэнка сустракаецца з войскамі на Данбасе
Пятро Парашэнка сустракаецца з войскамі на Данбасе

Ён падкрэсьліў, што цяпер у Славянску працуе выведка Ўзброеных сілаў і Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

«Ужо паўтары гадзіны нашым вайскоўцам мясцовыя жыхары нясуць зброю, кінутую баевікамі. Гэта і ёсьць сапраўднае раззбраеньне, прадугледжанае абвешчаным мною плянам мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на Ўсходзе», — адзначыў прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG