Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google даведаецца пра нас усё


Google купіла беспілётнік Titan Aerospace сёлета за 60 мільёнаў даляраў.
Google купіла беспілётнік Titan Aerospace сёлета за 60 мільёнаў даляраў.

Нядаўнія крокі Google сьведчаць, што кампанія зьбіраецца ведаць пра нас усё — ня толькі ў інтэрнэце, але і ў рэальным сьвеце.

Google мае найвялікшую пошукавую сыстэму ў сьвеце, найвялікшую відэаплятформу YouTube, найбуйнейшы вэб-браўзэр Chrome, найбольш выкарыстаную электронную пошту Gmail, і найбуйнейшую мабільную апэрацыйную сыстэму Android, піша партал Business Insider.

Гэта азначае, што Google па сутнасьці ведае пра нас усё — што мы шукаем, на якія аб’явы націскаем, што мы пішам, што мы глядзім, і якія прыкладныя праграмы нам падабаюцца.

Наступныя праекты кампаніі Google — такія як Google Glass і бесьпілётны аўтамабіль Google (Driverless car) — гэта крокі ў імкненьні і Google стаць кампаніяй, якая ведае ўсе. Праект Google driverless cars азначае, што кампанія будзе ведаць вашы звычкі кіроўцы і вашы маршруты. З гэтай праграмай людзі могуць атрымаць доступ да інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, нават без тэлефону.

Нядаўнія мадэрнізацыі Google сьведчаць, што кампанія зьбіраецца пайсьці яшчэ далей. Яна рухаецца да таго, каб ведаць усё пра нас — ня толькі ў інтэрнэце, але і ў рэальным сьвеце.

Google зьбіраецца мець спадарожнікі, каб назіраць за ўсім амаль у рэальным часе


Дзякуючы таму, што Google набыла за 500 мільёнаў даляраў сыстэму Skybox Imaging, кампанія мае ўсёвідушчае вока ў небе.

«Гэтыя сатэліты дапамогуць зрабіць нашы мапы максымальна дакладнымі з самымі сучаснымі выявамі, — заяўляе Google. — З часам мы таксама спадзяемся, што Skybox і тэхналёгіі змогуць дапамагчы палепшыць доступ у інтэрнэт і дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў».

Але Google не згадвае, што цяпер таксама мае магчымасьці, каб вызначыць, напрыклад, калі наступны iPhone будзе выпушчаны. Google цяпер фактычна мае ўласную сетку назіраньня і ўнутранае веданьне вытворчых апэрацый Apple ці каго заўгодна яшчэ, калі на тое пайшло.

Беспілётнік Google можа адсочваць усе — ад разьліву нафты да зьнішчэньня лясоў. Беспілётнікі могуць заставацца ў паветры да пяці гадоў


Google купіла беспілётнік Titan Aerospace сёлета за 60 мільёнаў даляраў. Titan Aerospace, паводле Google, працуе на сонечных батарэях і зьяўляецца атмасфэрным спадарожнікам. Ідэя палягае ў тым, каб з дапамогай беспілотнікаў ўдасканаліць Google`s Maps, Google Earth, а таксама дапамагчы правесьці інтэрнэт у тых частках сьвету, якія яшчэ не падлучаныя да сеціва.

Робаты Google


Google заключыла ўгоду, якая не афішуецца, з кампаніяй Boston Dynamics, якая спэцыялізуецца на будаўніцтве робатаў і праграмнага забесьпячэньня для мадэляваньня чалавека. Кампанія вядомая чатырохногім робатам BigDog, распрацаваным для войска ЗША.

Гэтыя робаты павінны рэагаваць незалежна ад навакольнага асяродзьдзя, і гэты тып разглядаецца як ключ да наступнай фазы тэхналёгій.

Неўзабаве Google будзе ведаць, што вы робіце ўнутры вашага дома дзякуючы тэрмастату Nest.


Google лёгка можа стаць вашай наступнай энэргетычнай кампаніяй, дзякуючы інвэстыцыям $3,2 млрд. на набыцьцё смарт-тэрмастата Nest. Google інвэставаў больш як мільярд даляраў у праекты ветравой і сонечнай энэргіі.

З прадукцыяй Nest Google можа выкарыстоўваць энэргазьберагальныя тэрмастаты і дэтэктары дыму ў вялізарнай колькасьці ў адпаведнасьці з попытам і будзе канкураваць з некаторымі кампаніямі на гэтым рынку.

Google яшчэ ёсьць над чым працаваць у кірунку, зьвязаным з прыватнасьцю


Даўні дэвіз кампаніі Google — «Не рабі зла». Па вялікім рахунку, кампанія трымаецца гэтага правіла.

Але інвэстыцыі ў вайсковыя робаты, бесьпілотныя самалёты і спадарожнікі могуць супярэчыць гэтаму дэвізу.

Між тым амэрыканскае Агенцтва нацыянальнай бясьпекі мае доступ да ўсёй інфармацыі, якую мы дорым Google, хоць і не з дазволу кампаніі Google. Для таго, каб зрабіць шпіянаж больш складаным для ураду, Google абвясьціла, што плянуе шыфраваньне ўсіх лістоў праз Gmail, пакуль яны перадаюцца.

Google робіць усё магчымае, каб пераканаць людзей, што іх дадзеныя ў бясьпецы, але на самой справе ўрад ЗША па-ранейшаму мае доступ да вашых камунікацый на сэрвэрах Google.


«Правайдэр электроннай пошты па-ранейшаму можна ўбачыць паведамленьне», кажа Сэт Шэн, старэйшы тэхноляг з Electronic Frontier Foundation. «Яны шыфраваныя, калі праходзяць праз інтэрнэт, а не калі паведамленьне знаходзіцца ў сваёй уласнай сыстэме.»

Адзіны спосаб дасягнуць сапраўднай бясьпекі быў бы для Google — шыфраваць электронную пошту ў такой ступені, каб толькі сам карыстальнік мог расшыфраваць і прачытаць яе. Але паколькі Google трэба бачыць тое, пра што мы гаворым, каб прапаноўваць патрэбныя нам паслугі, падаецца малаверагодным, што Google будзе прапаноўваць поўнае шыфраваньне.

Наш выбар зьмяншаецца


Кампанія Google дамаглася свайго дамінаваньня ў нашым жыцьці. Яе прадукцыя, як правіла, лепш, чым у канкурэнтаў. І часта яе можна выкарыстаць бясплатна. Але цяпер Google мае болей магчымасьцяў атрыманьня дадатковай інфармацыі і дадзеных, чым гэта было 10 гадоў таму. І на самай справе цяжка ўявіць, што можна зрабіць, каб не абраць Google.

Google мае смартфон № 1, Android мае 52% рынку ў ЗША. У розных краінах сьвету Android мае больш чым 80% рынку смартфонаў. Нават на прыладах без Android, кампанія Google прапануе свой пашукавік Chrome, мапы і электронную пошту. Google мае 187 мільёнаў унікальных наведвальнікаў, што робіць яго самым наведвальным вэб-рэсурсам ў ЗША.

Як спажывец, вы можаце адмовіцца ад выкарыстаньня ўсіх прадуктаў Google, але жыць бяз Google па-сапраўднаму цяжка — проста ня шмат лепшых альтэрнатыў для пошуку, вэб-браўзэра і электроннай пошты.
Нават калі б вы цалкам выкрэсьлілі Google з жыцьця, Google ня спыніў бы рабіць спадарожнікавыя здымкі вашага дома.

Такім чынам Google ведае шмат пра нас, пра тое, дзе мы знаходзімся. І наша няздольнасьць не дазволіць Google ведаць пра нас усё, мае сур’ёзныя наступствы. Бо было б вельмі цяжка — для некаторых людзей немагчыма — жыць бяз Google.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG