Чарговая падборка пацьвярджэньняў, як расейскія мэдыі і прарасейскія суполкі ў сацыяльных сетках маніпулююць інфармацыяй, фотаздымкамі ды відэа. Найчасьцей яны бяруць адыёзныя, крывавыя ці эмацыйныя здымкі зь іншых краінаў і падзеяў, выдаючы іх за ўкраінскія. Падрыхтаваў Ігар Лосік.
Фальшыўкі расейскай прапаганды — 2
![Карыстальнікі сацсетак актыўна распаўсюджваюць фота маленькай дзяўчынкі каля забітай жанчыны, апісваючы яго як фота падзей на Данбасе. Але гэта кадр зь беларуска-расейскай стужкі 2010 года "Брэсцкая крэпасьць".](https://gdb.rferl.org/4f11807a-a01b-4560-a3fc-12c816d4ffe2_w1024_q10_s.jpg)
1
Карыстальнікі сацсетак актыўна распаўсюджваюць фота маленькай дзяўчынкі каля забітай жанчыны, апісваючы яго як фота падзей на Данбасе. Але гэта кадр зь беларуска-расейскай стужкі 2010 года "Брэсцкая крэпасьць".
![Тэлеканал “Мир 24” паказвае ўцекачоў з Украіны, якія на самой справе з Косава](https://gdb.rferl.org/ba524879-6c8e-49e5-ba86-58ef3b853264_w1024_q10_s.jpg)
2
Тэлеканал “Мир 24” паказвае ўцекачоў з Украіны, якія на самой справе з Косава
![Вядомы расейскі актор Іван Ахлабысьцін выдае здымак з Сан-Францыска за гей-парад у Кіеве](https://gdb.rferl.org/4e5acff5-4659-4218-8d83-8223b48b42d0_w1024_q10_s.jpg)
3
Вядомы расейскі актор Іван Ахлабысьцін выдае здымак з Сан-Францыска за гей-парад у Кіеве
![Фота з Босьніі выдаецца за жорсткія дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў](https://gdb.rferl.org/9322e0b2-9150-4b19-958e-7f5ba411e442_w1024_q10_s.jpg)
4
Фота з Босьніі выдаецца за жорсткія дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў
![З дапамогай фоташопу распаўсюджваецца інфармацыя, што касманаўты нібыта падтрымліваюць “Данецкую народную рэспубліку”](https://gdb.rferl.org/72ff94d5-f0fc-48df-9e36-fb1835c17c49_w1024_q10_s.jpg)
5
З дапамогай фоташопу распаўсюджваецца інфармацыя, што касманаўты нібыта падтрымліваюць “Данецкую народную рэспубліку”
![Жанчыну, якая распавядае пра зьверствы Пуціна, выдалі за тую, якая ненавідзіць "кіеўскую хунту". Вось спасылка на арыгінальнае відэа](https://gdb.rferl.org/ef5e474a-52ea-4df7-af94-49a63a8e06bf_w1024_q10_s.jpg)
6
Жанчыну, якая распавядае пра зьверствы Пуціна, выдалі за тую, якая ненавідзіць "кіеўскую хунту". Вось спасылка на арыгінальнае відэа
![У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджвалася навіна пра тое, што ва ўкраінскім горадзе Цярнопаль нібыта праходзіў мітынг за ўзьяднаньне з Польшчай. Але насамрэч гэта антыўрадавы мітынг у Варшаве](https://gdb.rferl.org/8e36776b-d79a-4070-8141-b57317533a1f_w1024_q10_s.jpg)
7
У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджвалася навіна пра тое, што ва ўкраінскім горадзе Цярнопаль нібыта праходзіў мітынг за ўзьяднаньне з Польшчай. Але насамрэч гэта антыўрадавы мітынг у Варшаве
![Трупы мэксыканскіх наркагандляроў выдаюць за ўкраінскіх вайскоўцаў](https://gdb.rferl.org/0d3bd1d0-2eaa-4241-a76d-b666dee9b3ed_w1024_q10_s.jpg)
8
Трупы мэксыканскіх наркагандляроў выдаюць за ўкраінскіх вайскоўцаў
![У сацыяльных сетках разбомблены Белград выдаюць за Славянск, які нібыта абстраляла ўкраінская армія.](https://gdb.rferl.org/5db5318e-94c3-4f3a-9290-8ef5a2599f35_w1024_q10_s.jpg)
9
У сацыяльных сетках разбомблены Белград выдаюць за Славянск, які нібыта абстраляла ўкраінская армія.
![Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што нібыта вядомы казак з Эўрамайдану Міхаіл Гаўрылюк стаў сэпаратыстам і цяпер ваюе на Данбасе](https://gdb.rferl.org/38d9f391-0694-426d-af6f-9a38d0767053_w1024_q10_s.jpg)
10
Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што нібыта вядомы казак з Эўрамайдану Міхаіл Гаўрылюк стаў сэпаратыстам і цяпер ваюе на Данбасе
![Фота з Чачні выдаецца за дзеяньні ўкраінскай арміі](https://gdb.rferl.org/ddfa5468-4b33-4623-ab16-da6e1fe8e79c_w1024_q10_s.jpg)
11
Фота з Чачні выдаецца за дзеяньні ўкраінскай арміі