Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 чэрвеня: Сьвяточны канцэрт Камоцкага ў Менску


Алесь Камоцкі
Алесь Камоцкі
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


У Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы (Менск, вуліца Янкі Купалы, 4) адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У менскім кінатэатры «Перамога» пройдзе фэстываль «1914 revisited», прысьвечаны 100-годзьдзю пачатку Першай усясьветнай вайны. Уваход вольны. Падрабязная праграма тут.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня.

1929 — у Горадні пачаўся гэтак званы працэс 75-ці — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 году).

У гэты дзень нарадзіліся:


1881 — Іван Луцкевіч (г. Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва), грамадзка-палітычны дзяяч, археоляг, этнограф, публіцыст, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песьняў.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА


Крык душы. 9 чэрвеня 1910 каля берагоў Аўстраліі ў ваду кінутая бутэлька з цыдулкай, якую знойдуць праз 73 гады
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG