Дырэктар Дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі, прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс распавёў Радыё Свабода:
«На жаль, пакуль мы яшчэ не атрымлівалі афіцыйнага пацьверджаньня ад беларускага боку, хто будзе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Пятра Парашэнкі. Хто дакладна пацьвердзіў удзел — тут вельмі вялікі сьпіс. У нас больш за 20 прэзыдэнтаў, кіраўнікоў урадаў, парлямэнтаў — прэзыдэнт Польшчы, прэзыдэнт Румыніі, віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, прэзыдэнт Нямеччыны, прэзыдэнт Грузіі, прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Гэрман ван Ромпэй — іх багата, я вам усіх не назаву, я ж кажу — больш за 20 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў».
Інаўгурацыя пройдзе заўтра ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, пазьней урачыстасьці пройдуць на Сафійскай плошчы Кіева.
Чакаецца прыезд на ўрачыстасьці больш 40 міжнародных дэлегацый і 20 лідэраў з розных краін.
Расея накіроўвае на інаўгурацыю свайго амбасадара.
У 2010 годзе Аляксандар Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем прысутнічаў на інаўгурацыі былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.