Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Парашэнкі прызначаная на 7 чэрвеня


Пятро Парашэнка, абраны прэзыдэнтам Украіны на датэрміновых выбарах 25 траўня, прынясе прысягу на ўрачыстым пасяджэньні Рады ў суботу, 7 чэрвеня.

«За» гэта рашэньне сёньня прагаласавалі 300 з 347 зарэгістраваных у залі пасяджэньня дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў былі абвешчаныя 2 чэрвеня. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму Ўкраіны, Парашэнка атрымаў 54,7 % галасоў выбаршчыкаў. За яго бліжэйшага суперніка на выбарах, экс -прэм’ера Ўкраіны Юлію Цімашэнку прагаласавалі прыкладна 13 % выбаршчыкаў.

Радыё Свабода высьвятляе, хто зь Беларусі запрошаны і хто паедзе на цырымонію інаўгурацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG