Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў груба парушае правы прафсаюзаў, — МАП


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

Беларусь у сёмы раз унесена ў спэцпараграф Міжнароднай арганізацыі працы як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў.

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

«Гэта абсалютна заканамерны вынік, які вельмі хваравіта ўспрынялі прадстаўнікі нашага ўраду, — сказаў Ярашук у інтэрвію БелаПАН. — Нам удалося на канкрэтных прыкладах паказаць, што сытуацыя ў краіне не палепшылася. Узьнімалася тэма прымусовай працы. Мы згадалі пра тое, што аграпрамысловаму комплексу пагражае новае «прыгоннае права», — паведаміў Ярашук.

Больш за дзесяць гадоў таму Адміністрацыйная рада МАП пачала расьсьледаваньне парушэньня правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Гэта стала прычынай выключэньня краіны з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу ў чэрвені 2007 года.

«Мы заходзім ўжо на другое дзесяцігодзьдзе, і МАП поўная рашучасьці прымусіць беларускія ўлады выканаць рэкамэндацыі», — сказаў Ярашук.

Сярод 12 рэкамэндацый, выкананьне якіх дазволіць афіцыйнаму Менску вярнуцца ў сыстэму прэфэрэнцый:
  • даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі;
  • даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі;
  • спыніць перасьлед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасьці;
  • забясьпечыць усім прафаб’яднаньням права ўдзелу ў вырашэньні важных сацыяльных праблем краіны ды інш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG