Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа пацьвердзіць статус краіны, якая парушае правы прафсаюзаў


Аляксандар Ярашук, кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, распавёў Радыё Свабода, як ішло абмеркаваньне беларускага пытаньня:

«Дыскусія была вострая, бо праблемы з правамі працоўных і прафсаюзаў у нашай краіне відавочныя.

Сёлета споўнілася дзесяць гадоў прыняцьцю адмысловых рэкамэндацыяў камісіі МАП па расьсьледаваньні. І, вядома, гэтая акалічнасьць наклала свой адбітак, бо за гэтыя гады беларускай уладзе няма чым ганарыцца. На сваю карысьць ім фактычна няма чаго распавесьці.
Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук
Відавочна, размова была крытычная з боку тых краінаў, якія традыцыйна прытрымліваюцца правоў працоўных і прафсаюзаў і падтрымліваюць Беларусь, і ў тым ліку і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Я маю на ўвазе і прадстаўнікоў урадаў, і прадстаўнікоў прафсаюзаў розных краін.

Былі і тыя, каго беларускія ўлады змаглі рэкрутаваць у сваю падтрымку. Гэта звычайна Куба, Кітай, прафсаюзы Вэнэсуэлы, Пэру, Бразыліі.

Хачу паведаміць, што Марк Леман — сьпікер групы працоўных — запатрабаваў ужыць чарговы, сёмы спэцпараграф. Сьпікер працадаўцаў з гэтым патрабаваньнем пагадзіўся.

Але вынікі дыскусіі будуць абвешчаныя заўтра, 3 чэрвеня».

Ад Беларусі ў паседжаньні Камітэту па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) брала ўдзел урадавая дэлегацыя на чале зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай, а таксама лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук, які прысутнічаў тут і ў якасьці віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў.

Беларускае пытаньне паўстала ў 2003 годзе, калі МАП пачала ўласнае расьсьледаваньне ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Зьвесткі пацьвердзіліся, і пасьля гэтага Беларусь неаднаразова ўносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. У 2007 годзе на гэтай падставе Беларусь выключылі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам. Для вяртаньня на ранейшыя пазыцыі ўрад Беларусі павінен быў выканаць 12 рэкамэндацыяў: даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі, гарантаваць працу нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзян паводле прафсаюзнай прыналежнасьці ды іншае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG