Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 чэрвеня: Мітрапаліт Павел едзе ў Палацак, гадавіна сьмерці Юрася Бушлякова


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова 3) адкрыюцца пэрсанальныя выставы жывапісу Васіля Касьцючэнкі «Зямляне» і Дзьмітрыя Сарокі «Краявіды Меншчыны». Пачатак у 17.30 і 18.00

У менскай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58/6) пачнецца двухдзённы кінафэстываль «Правасудзьдзе і людзі. Летнія дні старога кіно». А 19-й гадзіне пакажуць фільм «Сьмяротнае пакараньне праз павешаньне» (1968, рэжысэр Нагіса Асіма).

У Полацку пройдуць імпрэзы, прысьвечаныя Дню памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. Полацак упершыню наведае Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, які ўзначаліць богаслужбы і правядзе сустрэчы з грамадзкасьцю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


4 чэрвеня — Міжнародны дзень нявінных дзяцей — ахвяр агрэсіі.

1634 — Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.


1952 — памёр Язэп Варонка, адзін з стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

1972 — Паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.
Іосіф Бродзкі
Іосіф Бродзкі


1989 — На плошчы Цяньянмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту

1989 — У Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

1986 — памерла Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка. Гэта яе радкі:

Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.


Фрагмэнт мэлёдыі зь песьні на гэты верш зрабіўся пазыўным беларускай Свабоды.

2013 — памёр філёляг, пэдагог, журналіст Радыё Свабода Юрась Бушлякоў. Пасьля ягонай сьмерці ў сьвет выйшла кніга «Жывая мова», над якой ён працаваў апошнія месяцы жыцьця.


У гэты дзень нарадзіліся:


У 1946 годзе — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР, з 1997 году — пэдагог-рэпэтытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА


Рубель з носа. 4 чэрвеня 1926 Далай-лама ўводзіць падатак на вушы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG