Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан у Кіеве застанецца стаяць да поўнай «перазагрузкі ўлады»


Народнае веча ў Кіеве: Клічко прымае прысягу мэра і распавядае пра будучыню Майдану
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:17 0:00

Народнае веча ў Кіеве: Клічко прымае прысягу мэра і распавядае пра будучыню Майдану

Як вырашылі ўдзельнікі веча, якое сабралася ў нядзелю ў цэнтры Кіева на ініцыятыву 50 грамадзкіх арганізацый, Майдан разыходзіцца ня будзе, пакуль ня будзе цалкам зьмененая ўлада і ня будуць пакараныя тыя, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.

Прысутны на вечы будучы мэр Кіева Віталь Клічко запэўніў, што ўлада не мае намеру выганяць пратэстоўцаў з Майдана Незалежнасьці.

Пад час выступаў на традыцыйным вечы слова ўзяў сотнік Мікалай Бондар, які заявіў, што Майдан павінен стаяць і далей:

«Майдан павінен стаяць, хоць бы таму, што не выкананыя першыя патрабаваньні — гэта зьмена сыстэмы, пакараньне людзей, якія давалі злачынныя загады, людзей, якія выконвалі злачынныя загады. За тое, што гэта не было зьдзейсьнена, нясе адказнасьць кожны дэпутат Вярхоўнай Рады».

Пераможца выбараў гарадзкога галавы Кіева Віталь Клічко таксама прыйшоў на веча. Лідэр Партыі УДАР паабяцаў прынесьці прысягу перад кіяўлянамі пасьля афіцыйнага прызнаньня яго мэрам сталіцы. Таксама Клічко заявіў:

«Майдан выканаў важную функцыю — дыктатара больш няма, ва Ўкраіне адбыліся прэзыдэнцкія выбары — сумленныя, празрыстыя. Ва Ўкраіне адбываецца перазагрузка ўлады. Я разумею, ёсьць шмат прыкладаў, калі зьмяніўся твар, але сыстэма засталася ранейшай. Распаўсюджваюцца чуткі, што Клічко казаў: разагнаць Майдан — гэта тэхналёгія. Я заўсёды быў супраць гэтага».

Клічко таксама запэўніў, што ўжо правёў некалькі сустрэч з сотнікамі Майдана па ўладкаваньні жыцьця ў цэнтры сталіцы і адзначыў, што гэтыя сустрэчы будуць адбывацца стала. Паводле яго слоў, у Кіеўскай гарадзкой дзяржадміністрацыі будзе працаваць прадстаўніцтва Майдана, а вуліцу Інстытуцкую, дзе ў лютым загінула шмат удзельнікаў пратэстаў, пераймянуюць вуліцу Нябеснай сотні. Лідэр Партыі УДАР таксама адзначыў неабходнасьць перавыбраць Вярхоўную Раду. Натоўп спачатку незадаволена рэагаваў на выступ Клічко, аднак на словах «перавыбраць Раду» людзі заапладзiравалi яму.

Апошні званок на Майдане

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG