«Горача віншую Вас і спадзяюся, што пэрспэктыва вольнай брацкай Украіны пад Вашым кіраўніцтвам будзе сьветлай і пераможнай разам з вольнай Беларусяй. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!», — піша Пазьняк у віншаваньні.
Раней Парашэнку павіншаваў лідэр руху «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў:
«Віншую Вас з бліскучай перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах! Няхай адзінства, якое выявіў украінскі народ, стане зарукай непадзельнасьці Ўкраіны. Веру, што Вы зробіце дзеля гэтага ўсё магчымае і немагчымае — вернеце Ўкраіне мір і спакой.
Праз рэвалюцыю 2014 г. Украіна зрабіла яшчэ адзін рашучы крок да справядлівага грамадзтва, да свабоды і дэмакратыі. Да чалавечай годнасьці. Перамога Ўкраіны на гэтым шляху будзе і перамогаю Беларусі».