Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча выпусьцілі з турмы, але пагражаюць крымінальнай адказнасьцю

абноўлена

Наста і Зьміцер Дашкевіч сустрэліся дома
Наста і Зьміцер Дашкевіч сустрэліся дома

Сёньня ўвечары з менскай турмы на Акрэсьціна выпусьцілі былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, які адбыў 25 сутак арышту.

Сустрэць Зьмітра Дашкевіча ля турэмнай брамы ягоным паплечнікам і журналістам не ўдалося. А 19-й гадзіне на міліцэйскай машыне Дашкевіча адвезьлі з турмы на Акрэсьціна ў міліцэйскі пастарунак.

Там міліцыянты заявілі яму, што ў выпадку паўтарэньня парушэньня правіл прэвэнтыўнага нагляду на яго будзе заведзеная крымінальная справа. Пасьля гэтага Дашкевіча вывезьлі на машыне і пакінулі на скрыжаваньні непадалёк ад дома. Толькі каля дзясятай вечара ён прыйшоў дахаты.
Дашкевіч: «Нідзе так не заўзеецца за беларускі хакей, як на сутках»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч быў засуджаны Першамайскім судом Менску на 25 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG