Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адэскім Доме прафсаюзаў 32 чалавекі загінулі ад хляраформу


Адэскі Дом прафсаюзаў пасьля пажару
Адэскі Дом прафсаюзаў пасьля пажару

2 траўня ў адэскім Доме прафсаюзаў 32 чалавекі загінулі ад спыненьня дыханьня ў выніку атручэньня хляраформам.

Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Віталь Сакал, паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Паводле ягоных слоў, падчас сьледзтва было праведзена 30 аглядаў Дома прафсаюзаў, у ходзе якіх было выяўлена хімічнае рэчыва хляраформ, узьдзеяньне якога прыводзіць да спыненьня дыханьня.

Як адзначыў Віталь Сакал, устаноўлена, што гэтае рэчыва знаходзілася ў Доме прафсаюзаў не адзін дзень. Цяпер высьвятляецца, адкуль і хто яго занёс і колькі яго было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG