Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ прадухіліла тэракт у Адэсе, затрыманы беларус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала трох супрацоўнікаў прыватнай ахоўнай структуры і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Шабаліна, актывіста радыкальнай прарасейскай структуры, якіх падазраюць у датычнасьці да падрыхтоўкі тэракту.

Як паведамляе СБУ, затрыманыя вялі таемнае візуальнае назіраньне за Куліковым полем у Адэсе.

У прэс-цэнтры СБУ паведамілі, што з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ў Адэскім рэгіёне зламысьнікі плянавалі 18 траўня ў 14:00 на Куліковым полі, у месцы збору звыш 1,5 тысячы людзей, падарваць аўтамабіль.

Служба бясьпекі Ўкраіны ў выніку комплексу апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў прадухіліла тэракт у Адэсе. Распачата крымінальная вытворчасьць, вядуцца апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы і працэсуальныя дзеяньні.

На допыце Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня ў Адэсе і пацьвердзіў асабістае знаёмства з грамадзянінам Віталём Будзько, які вядомы як «Боцман» і абвешчаны ў вышук па крымінальных артыкулах за ўдзел у масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня і ўжываньне агнястрэльнай зброі.

Устаноўлена, што Шабалін меў намер за адпаведнае фінансавае ўзнагароджаньне, атрыманае ад лідэраў прарасейскіх сілаў, стварыць групу наёмнікаў для ажыцьцяўленьня правакацыяў у Луганскай вобласьці з мэтай зрыву выбарчага працэсу. Затрыманы ўсталяваў праз пасярэднікаў кантакт і падтрымліваў сувязь з сэпаратыстамі ня толькі для выезду ў Луганск, але і для забесьпячэньня ўмоваў знаходжаньня іх прадстаўнікоў у Адэсе дзеля дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG