Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Скакалі па руцэ, білі пісталетам, забаранялі казаць «Украіна»


Зьвесьці татуіроўку разьбітай лямпачкай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00

Ва ўсходняй Украіне прарасейскія сэпаратысты вядуць вайну з іншадумствам, дзе іх зброяй робяцца катаваньні.

...Калі ён сарваў сэпаратысцкі сьцяг з галоўнага ўрадавага будынка ў яго родным горадзе Новахрадаўцы на ўсходзе Украіны, Аляксандар Гураў ведаў, што ён натыкнуўся на непрыемнасьці.

Помста была хуткай і бязьлітаснай.

Праз два тыдні, 36-ці гадовы шахцёр ужо ляжаў у кіеўскай лякарні са зламанай сківіцай, пабітым носам, разарванай рукой і паламанымі рэбрамі.

Гураў распавядае, што яго, як і многіх іншых людзей, сярод белага дня выкрала група ўзброеных людзей у масках.

Яго ўзялі ў палон разам з астатнімі праўкраінскімі актывістамі, - яшчэ адным шахцёрам і чатырма ляяльнымі Кіеву чыноўнікамі з Наваградску, якія сабраліся 4 траўня абмеркаваць шляхі падаўленьня сэпаратыстаў у іх родным горадзе .

Гураў сьцвярджае, што яго група была мірнай і ў асноўным надавала ўвагу зьняцьцю сьцягоў сэпаратыстаў з будынкаў.

Актывістаў заштурхалі ў мінівэн і павезьлі ў 11- павярховы будынак абласнога савета ў Данецку, якое цяпер служыць у якасьці штаб - кватэры Данецкай народнай рэспублікі.

"Яны ўвесь час працягвалі зьбіцьцё. Калі я ляжаў на зямлі, яны штурхалі і білі па галаве пісталетам. Адзін расьцягваў маю руку, а другі скакаў па ёй. Адпачынак быў тады, калі ты губляў прытомнасьць, у гэты час пераставалі біць", - распавёў Гураў у інтэрвію Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, людзі, якія на яго напалі, называлі яго "здраднікам" і, выкарыстоўваючы разьбітую электралямпачку, спрабавалі садраць з яго плячэй татуіроўку з надпісам "Слава Украіне! Слава героям!".

Такія страшныя выпадкі, як з Гуравым, сустракаюцца часта на ўсходзе Украіны, дзе прарасейскія сэпаратысты, якія хочуць замацавацца ў рэгіёне, абвінавачваюцца ў выкраданьні і катаваньні людзей.

Яны з гатоўнасьцю прызналі захоп закладнікаў, нацэлены на мясцовых чыноўнікаў , праўкраінскіх актывістаў, журналістаў, замежных назіральнікаў, гуманітарных работнікаў і ўсіх тых людзей, якія крытычна ставяцца да самаабвешчаных "народных рэспубліках" ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

У сувязі з тым, што сэпаратысцкі рух робіцца больш арганізаваным, выкраданьня прынялі сыстэматычны і мэтадычны характар.

"Я б іх не назвала адзінкавымі выпадкамі, мы дакладна можам бачыць карціну. Кожны дзень я атрымлівала паведамленьні аб выкраданьні або вызваленьні людзей пасьля таго, як іх зьбівалі і катавалі ў палоне ", - кажа прадстаўнік Human Right Watch Ганна Нейстат, якая нядаўна наведала Данецкую вобласьць з мэтай расьследаваць выпадкі выкраданьня.

Як сьцьвярджае Нейстат, ахвяры падвергліся жахлівым актам гвалту і жорсткасьці, што ў шматлікіх выпадках прывяло да сур'ёзных траўмаў.

Па падліках Human Rights Watch, у цяперашні час некалькі дзясяткаў чалавек знаходзяцца ў закладніках у сэпаратыстаў.

Антон, былы сэпаратысцкі баявік, у інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіў паведамленні пра закладнікаў .

25- гадовы мужчына, які даў толькі сваё імя з-за боязі расправы, кажа, што адрокся ад паўстанцкіх дзеяньняў пасьля таго, як убачыў праўкраінскіх закладнікаў, акраваўленных, якія крычалі і з нацягнутымі на галаву капюшонамі.

"Людзей б'юць, потым "дысцыплінуюць". Ім забараняюць выкарыстоўваць слова "Украіна" і казаць па ўкраінску. Ім кажуць, што гэта ўжо Расея. Так што, так, палонных б'юць і падвяргаюць катаваньням. Потым іх вязуць на ўскрайку горада і адпускаюць ", - распавядае Антон.

Аднак ня ўсе выжываюць пасьля такіх цяжкіх выпрабаваньняў.

У мінулым месяцы целы двух мужчын былі выяўленыя ў рацэ недалёка ад горада Славянск на ўсходзе краіны.

Як высьветлілася пазьней, адзін з іх быў дэпутат Уладзімір Рыбак, якога выкралі сярод белага дня адразу пасьля таго, як на яго напаў прарасейскі натоўп за зьняцьце сэпаратысцкага сьцяга.

Некаторыя людзі, якіх выкралі, прапалі без вестак і ёсьць засьцярогі, што іх ужо няма ў жывых .

Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі, якога ўтрымлівалі сэпаратысты ў Славянску тры дні, кажа , што ён убачыў дзясяткі іншых палонных у склепе гарадзкога офісу СБУ, які Нейстат апісала як " чорную дзірку", дзе многія людзі зьніклі бяз сьледу.

Як сьцьвярджае Астроўскі, некаторыя зь іх два тыдні заставаліся закладнікамі .

Хуроў распавядае, што яго, як і многіх іншых людзей, сярод белага дня выкрала група ўзброеных людзей у масках.

Яго ўзялі ў палон разам з астатнімі праўкраінскімі актывістамі, - яшчэ адным шахцёрам і чатырма ляяльнымі Кіеву чыноўнікамі з Наваградску, якія сабраліся 4 траўня абмеркаваць шляхі падаўленьня сэпаратыстаў у іх родным горадзе .

Хураў сьцвярджае, што яго група была мірнай і ў асноўным надавала ўвагу зьняцьцю сьцягоў сэпаратыстаў з будынкаў.

Актывістаў заштурхалі ў мінівэн і павезьлі ў 11- павярховы будынак абласнога савета ў Данецку, якое цяпер служыць у якасьці штаб - кватэры Данецкай народнай рэспублікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG