Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ затрымала ўжо 30 дывэрсантаў з Расеі


Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Сьмешка
Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Сьмешка

Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны і колішні кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Ігар Сьмешка заявіў, што на сёньня ўлады гэтай краіны затрымалі 30 грамадзянаў РФ, якіх падазраюць у сувязях з выведкай Расеі.

«Трэба дакладна высьветліць, хто зьяўляецца тэрарыстамі. Для гэтага патрэбныя магутныя выведны і апэратыўна-агентурны складнікі. На сёньняшні дзень у СБУ пачаў нядрэнна працаваць сэктар контравыведкі, мы маем каля 30 затрыманых грамадзян РФ, яны аб’ектыўна падазраюцца ў сувязях з выведнымі органамі Расеі», — адзначыў Сьмешка.

«Мы бачым пэўныя зрухі ў радыёэлектроннай выведцы, якая дае дакумэнтальныя дадзеныя пра ўмяшаньні з боку РФ ва ўнутраныя справы Ўкраіны, якія фактычна падбухторвалі да баявых дзеяньняў супраць цэнтральнага ўраду», — дадаў ён.

Антытэрарыстычная апэрацыя, якая праводзіцца на ўсходзе Ўкраіны, «фактычна мае элемэнты ваеннай апэрацыі».

Колішні кіраўнік СБУ кажа, што ўлада ня мае «іншага выйсьця зараз, як адказваць на прымяненьне зброі прымяненьнем зброі», піша УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG