Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Турысты Пуціна» едуць ва Ўкраіну з усіх бакоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З Крыму ў Адэскую вобласьць працягваюць прыбываць сэпаратысты, якіх каардынуюць расейскія спэцслужбы. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага Цэнтру вайскова-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

«Паколькі сіламі Дзяржпагранслужбы Ўкраіны на адміністрацыйнай мяжы АРК забясьпечаны жорсткі кантроль грамадзянаў, якія ўяжджаюць на мацярык, дывэрсанты і правакатары зьмянілі тактыку. Яны, будучы грамадзянамі Ўкраіны, якія пражываюць у Крыме і завэрбаваныя расейскімі спэцслужбамі, заяжджаюць на мацярык паадзіночцы або невялікімі групамі пад выглядам звычайных грамадзянаў», — напісаў Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

Экстрэмісты дзейнічаюць у цеснай каардынацыі зь мясцовымі сэпаратыстамі, зброю атрымліваюць на месцы. Украінскія спэцслужбы, са свайго боку, робяць захады, каб нэўтралізаваць дывэрсантаў, паведаміў вайсковы экспэрт.

За апошнія 3 сутак з Прыднястроўя ва Ўкраіну праніклі да 250 «турыстаў Пуціна».


«Паводле нашых дадзеных, за апошнія 3 сутак з тэрыторыі Прыднястроўя на тэрыторыю Ўкраіны было перакінута да 250 „турыстаў Пуціна“ і дывэрсантаў. Іх задача — працягваць дэстабілізаваць сытуацыю ў паўднёвых рэгіёнах нашай краіны. Пік дэстабілізацыі прызначаны на 9 траўня», — піша Тымчук.

Паводле ягонай інфармацыі, гэтых людзей раней перакінулі ў Прыднястроўе з Расеі, імі кіруюць супрацоўнікі ФСБ Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG