Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літву чакае другі тур выбараў. Грыбаўскайце лідзіруе


У Літве прайшло галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах.

Паводле папярэдніх вынікаў першага тура выбараў прэзыдэнта Літвы, дзейны прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце лідзіруе з 45,89 % галасоў.

Паводле зьвестак, якія паступілі з усіх выбарчых акругаў, на другім месцы — кандыдат сацыял-дэмакратаў Зыгмантас Бальчыціс з 13,63 % галасоў. Зусім трохі саступае апошняму кандыдат Партыі працы Артурас Паўлаўскас з 12,02 % галасоў, паведамляе delfi.lt.

Паводле закону, калі ніводзін з кандыдатаў у першым туры не атрымаў больш за 50 % галасоў, у другі тур выходзяць два кандыдаты, якія набралі больш за ўсё галасоў.

Другі тур выбараў адбудзецца 25 траўня.

Рэйтынг Грыбаўскайце павысіўся пасьля таго, як яна падвергла рэзкай крытыцы акупацыю Крыма Расеяй. Грыбаўскайце выступае супраць энэргетычнай залежнасьці Літвы ад Расеі, якая, як яна лічыць, уяўляе рэальную пагрозу яе краіне.

Пад час перадвыбарнай кампаніі Грыбаўскайце заявіла, што ў выпадку пагрозы нацыянальнай бясьпекі і агрэсіі з боку Расеі будзе гатовая са зброяй у руках абараняць сваю краіну.

Даля Грыбаўскайце ўпершыню была абрана на пасаду прэзыдэнта Літвы ў 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG