Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагутарыў зь Мядзьведзевым


Russia -- Prime Minister Dmitry Medvedev (L) and Belarusian President Alyaksandr Lukashenka meet at the Government House, Moscow, May 7, 2014
Russia -- Prime Minister Dmitry Medvedev (L) and Belarusian President Alyaksandr Lukashenka meet at the Government House, Moscow, May 7, 2014

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з расейскім прэм’ерам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Заўтра ў яго чакаецца сустрэча з Пуціным і шэрагам прэзыдэнтаў іншых краін СНД.

«У нас няма невырашальных пытаньняў, нам трэба толькі не спыняцца і рухацца наперад», — сказаў Лукашэнка Мядзьведзеву.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь, Расея і Казахстан знаходзяцца напярэдадні важнай падзеі — падпісаньня дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Мядзьведзеў сказаў у адказ:

«Нашы двухбаковыя адносіны выключна важныя, тым больш на фоне эканамічнай сытуацыі ў сьвеце і Эўропе».

8 траўня ў Маскве Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі, Беларусі, Армэніі, Кіргізстану і Таджыкістану.

Паводле прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне і наведаюць трэніроўку па кіраваньні Ўзброенымі сіламі Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG