Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотафакт: За раздачу георгіеўскіх стужак у Менску абяцаюць 25 тысяч за гадзіну


У групе «Работа Мінск» зьявілася абвестка пра набор дзяўчат на раздачу георгіеўскіх стужачак 9 траўня.

Радыё Свабода зьвязаліся з аўтаркай абвесткі Анастасіяй Івановай, каб удакладніць умовы працы, на што быў атрыманы наступны адказ:

«9 траўня з 9 да 18:00 праца ў дзьве зьмены, раёнаў шмат. У асноўным раздача ў гіпэрмаркетах гораду. Скідвайце нам сваё фота (белы верх, чорны ніз), замоўца ўхваляе, прыяжджаеце да нас у офіс, запісваецеся і працуеце 9 траўня. Аплата 25 тысячаў. Аплата праз два тыдні»

Пра раздачу георгіеўскіх стужачак таксама паведамляецца на сайце сеткі крамаў «Евроопт»:

Супрацоўніца службы даверу «Евроопту» Марыя распавяла Радыё Свабода, што 7, 8 і 9 траўня наведнікам крамаў сапраўды будуць бясплатна выдавацца георгіеўскія стужачкі.

«Атрымаць стужачку можна будзе ў валянтэраў, якія будуць стаяць каля ўваходаў ў крамы „Евроопт“. Апроч таго, супрацоўнікі крамаў у дні правядзеньня акцыі будуць насіць георгіеўскія стужкі на пярэдняй частцы адзеньня і ўніформы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG