Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоп пракуратуры ў Данецку: міліцыянт паранены, 10 чалавек траўмаваныя


Штурм пракуратуры ў Данецку
Штурм пракуратуры ў Данецку

Супрацоўнік праваахоўных органаў атрымаў агнястрэльнае раненьне ў часе штурму абласной пракуратуры ў Данецку, яшчэ 10 чалавек атрымалі траўмы, паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Падчас штурму будынка абласной пракуратуры ў Данецку прарасейскія актывісты ўжылі агнястрэльную зброю. Адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў агнястрэльнае раненьне. Яго забрала хуткая», — апавялі ў міністэрстве.

Усяго падчас штурму пацярпела больш за 10 чалавек. Людзі атрымалі траўмы ад удараў камянёў, «кактэйляў Молатава» ды іншых падручных сродкаў.

У Данецку ў чацьвер натоўп людзей з георгіеўскімі стужкамі, сьцягамі РФ і СССР праводзіў марш, пасьля пайшоў штурмаваць будынак аблпракуратуры й захапіў яго.
Штурм пракуратуры ў Данецку
Штурм пракуратуры ў Данецку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG