Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цароў зьняў сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкіх выбараў


Алег Цароў
Алег Цароў

Народны дэпутат, лідэр руху «Паўднёвы ўсход» Алег Цароў падчас пасяджэньня каардынацыйнай рады грамадзкага руху «Паўднёвы ўсход» заявіў, што ён здымае сваю кандыдатуру з выбараў прэзыдэнта Ўкраіны.

У заяве Цароў заклікаў астатніх кандыдатаў — Пятра Сіманенку, Міхаіла Добкіна, Сяргея Цігіпку, Рыната Кузьміна і іншых кандыдатаў, базавы электарат якіх знаходзіцца на паўднёвым усходзе, зьняцца з выбараў.

«Выбарам, якія праходзяць на фоне грамадзянскай вайны, трэба аб’явіць байкот», — цытуе УНІАН Царова.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG