ПАДЗЕІ ДНЯ
У Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (Горадня, Маставая, 35) камэдыя Міхайлы Зарыцкага «За двума зайцамі». Пачатак спэктаклю а 19.00.
У Берасьці пачынаюцца курсы «Мова нанова». Адрас: вул. Дворнікава, 63. Пачатак: 18.30.
Падарожжа зь Менску ў «Сталіцу Ўсходняга Палесься». У праграме: Архітэктурная спадчына і культурныя ляндшафты Мазырскага Палесься, дзе спалучаюцца шырокія прыпяцкія паплавы і марэнныя пагоркі, адкуль пайшло расьсяленьне людзей па беларускай зямлі. Падчас падарожжа будуць наведаны ансамбаль езуіцкага калегіюма і месца стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах, касьцёлы і кляштары цыстэрцыянак, цыстэрцыянцаў, бернардзінцаў, замак і гістарычны цэнтр з шэраговай забудовай кан. 19 — пач. 20 стст. у Мазыры. Пачатак а 8.00. Кантакт з арганізатарамі падарожжа тут.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.
1919 — польскія войскі занялі Горадню.
1945 — БССР прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.
1996 — у Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.
У гэты дзень нарадзіліся:
1494 — Сулейман I, асманскі султан.
1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.
Фрагмэнт фільма Скрыпач д'ябла"
1791 — Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.
1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.
У гэты дзень памерлі:
1584 — Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1967 — беларускі філёзаф Мікола Алексютовіч.
1998 — беларускі гісторык Вітаўт Тумаш. Родам ён быў зь Вялейшчыны, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў газэту «Раніца» ў Бэрліне. Пасьля вайны апынуўся на эміграцыі і браў чынны ўдзел у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.
2006 — Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага нацыянальнага антысавецкага руху супраціву ў Савецкім Саюзе.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Пачатак кар’еры — дар багоў; астатняе — цяжкая праца».
Нікалё Паганіні