Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі журналіст зь беларускімі каранямі пра палон у Славянску. Новыя падрабязнасьці


Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі, якога прарасейскія баевікі тры дні трымалі ў палоне ў Славянску, распавёў пра сваё зьняволеньне на сайце выданьня Vice News, для якога працуе.

Фрагмэнт ягонага расповеду:

«У чацьвер [24 красавіка — РС] узброеныя баевікі, якія трымалі мяне ў палоне на працягу чатырох начэй і трох дзён, адпусьцілі мяне на вуліцы ў Славянску, ва ўсходняй Украіне. Маё вызваленьне было ня менш невытлумачальнае, чым маё зьняволеньне.

У панядзелак увечары мяне выцягнулі з машыны на КПП, завязалі вочы, зьбілі і зьвязалі рукі і ногі скотчам. Правёўшы некалькі гадзін у адзіноце на падлозе сырой камэры з рукамі, зьвязанымі за сьпінай і капелюшом, насунутым на вочы, мяне завялі ў пакой, дзе я быў абвінавачаны ў працы на ЦРУ, ФБР і Правы сэктар, украінскую ультранацыяналістычную групу.

Калі я адмовіўся падаць пароль для майго ноўтбука, мяне ўдарылі дубінкай па руцэ. Калі я спаў на падлозе, зайшлі людзі ў масках, разбудзілі мяне, паведамілі, што ніхто ня будзе сумаваць па мне, калі я памру, а потым білі мяне нагамі ў рэбры, перад тым як выйсьці.

Але, як высьвятляецца, мне гэта абышлося даволі лёгка, таму што мяне адпусьцілі.

Цягам гэтых чатырох начэй, калі я быў у палоне ў склепе пад будынкам Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), прарасейскія баевікі прыводзілі туды і выводзілі адтуль з тузін іншых безыменных затрыманых. Некаторыя з іх былі журналістамі, некаторыя п’яніцамі, а іншыя былі ўкраінскімі актывістамі, настолькі дурнымі або настолькі сьмелымі, каб наведацца ў месца, якое стала апорай для расейскіх нацыяналістаў ва Ўкраіне.

Я даведаўся імёнаў толькі некаторых зь іх. Большасьць з іх прабылі ў гэтым склепе значна даўжэй, чым я. Яны былі там да мяне ўжо два тыдні і, хутчэй за ўсё, знаходзяцца там яшчэ і цяпер».

Гэта былі Арцём Дайнега, мясцовы праграміст, якога злавілі, калі ён усталёўваў вэб-камэру насупраць будынка, дзе нас трымалі; Сяргей Лефтэр, пазаштатны журналіст, якога схапілі на галоўнай плошчы ў Славянску сярод белага дня; Вадзім Суханос, дэпутат гарадзкой рады ў Славянску; і Віталь Кавальчук, былы актывіст самаабароны Эўрамайдану, які, па яго ўласным прызнаньні, прыехаў у Славянск з групай радыкалаў Правага сэктару, якія спрабавалі, але не змаглі не адабраць зброю ад прарасейскіх баевікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG