Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа парому «Сэвол»: ужо 104 ахвяры


Колькасьць загіблых у выніку крушэньня парому «Сэвол» у Паўднёвай Карэі дасягнула 104 чалавек. Яшчэ 198 зьніклі бязь зьвестак.

Паром перавярнуўся і патануў цягам двух гадзінаў.

Прычына катастрофы дагэтуль невядомая.

Затрыманыя сем чальцоў экіпажу.

Корпус вадаплаву павінны падняць з вады 24 красавіка.

Паром плыў з порту Інчхон на курортную выспу Чэджу.

На борце знаходзіліся 476 пасажыраў, 340 зь іх — школьнікі і настаўнікі сярэдняй школы, нагадвае BBC.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG