Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым: напалі на Мэджліс


Невядомыя людзі ў камуфляжы ўварваліся ў будынак Мэджлісу, каб зьняць украінскі сьцяг.

Пацярпелі жанчыны — вахцёрка, прэсавы сакратар Лілія Мусьлімава і галоўны бухгальтар фонду «Крым» Марлена Сейтасанава, якія былі ў Мэджлісе.

Невядомыя ўжылі супраць жанчын фізычную сілу.

Пакуль што сябры Мэджлісу зьнялі з будынка крымскі сьцяг, а замест яго павесілі нацыянальны крымска-татарскі.

Мусьлімава напісала на сваёй старонцы ў Facebook’у: «Гэты хлопец сказаў: я вярнуся, а яго «калегі» сказалі — пасадзяць мяне і галоўбуха Фонду «Крым», і мы адкажам за тое, што мы рабілі «супраціў».

Украінскі сьцяг быў узьняты над Мэджлісам з нагоды вяртаньня ў Крым народнага дэпутата, аднаго зь лідэраў крымска-татарскага народу Мустафы Джэмілева, нагадвае «Ўкраінская праўда».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG