Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Размовы пра ўваходжаньне Беларусі ў іншую дзяржаву непрымальныя


«Нашая дзяржаўнасьць непарушная, і ўсялякія размовы пра тое, што мы заўтра ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка падчас наведваньня Сьвята-Духава кафэдральнага сабора ў Менску.

«Мы ніколі не дапусьцім, каб з гэтай сьвятой зямлі сыходзіла пагрозы найперш нашым суседзям і іншым народам сьвету. Мы мусім дараваны Госпадам Богам імідж нашага народу як самых добрых, сьветлых і сьвятых людзей пранесьці праз ўсё сваё жыцьцё. Мы мусім заўжды гэта памятаць», — цытуе словы прэзыдэнта Інтэрфакс.

Лукашэнка: З Украіны пайшла наша сьвятая Русь

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь робіць усё, каб Украіны жыла спакойна: «Ва Ўкраіне сёньня адбываюцца кепскія падзеі. І мы, канечне, будзем рабіць усё, каб Украіна жыла спакойна».

«Гэта вялікі, наш славянскі народ, адкуль пайшла нашая сьвятая Русь... Год таму мы шмат гаварыла пра так званую арабскую вясну, гаварылі пра Сырію, дзе ідзе вайна, і я тады гаварыў у пасланьні беларускаму народу: ня думайце, што гэта так далёка ад нас, сьвет сёньня настолькі шчыльны, што казаць пра тое, што гэта далёка, непрымальна. Глядзіце, як атрымалася, — гэта ўжо нават не каля нашага парога, гэта ўжо ў нас», —так выказаўся прэзыдэнт з нагоды ўкраінскіх падзеяў падчас наведваньня Сьвята-Духава сабора ў Менску 20 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG