Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні аб’явіліся «партызаны». Будуць змагацца супраць бандэраўцаў (відэа)


На Youtube зьявілася відэа, на якім «беларускія партызаны з Горадні» падтрымалі гэтак званае народнае апалчэньне паўднёвага ўсходу Ўкраіны. Гавораць яны, праўда, з расейскім акцэнтам.

Гэтак званыя партызаны атраду «Віхор» з Горадні падтрымалі словамі «народнае апалчэньне» паўднёва-ўсходняй Украіны. Пра гэта першай напісала данецкая «Муніцыпальная газэта».

«Зьвяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самогм паўднёвага ўсходу. Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расея таксама з вамі. Ня верце хлусьлівым СМІ і ўсім, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там», — гаворыцца ў паведамленьні.

Людзі ў камуфляжы і касках, з закрытымі тварамі, на фоне лесу і чырвона-зялёнага сьцяга заяўляюць, што ворагу на гэтай зямлі месца няма.

«Запомніце, хлопцы: гэта наша зямля! Ворагу тут месца няма. Дзяды ваявалі, прадзеды ваявалі, і мы павінны працягнуць іх справу, гэта наша зямля. Нам тут жыць, і тут жыць нашым дзецям і нашым унукам», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Партызаны» лічаць, што менавіта ад іх залежыць тут і цяпер, як будуць жыць далей іх дзеці і ўнукі — «пад бандэраўцамі або на нашай зямлі, якую мы з вамі адстаім». Партызаны зьвярнуліся да так званых «бандэраўцаў».

«Вы, хлопцы, паблыталі, гэта ня тая зямля, дзе будуць выконваць вашую волю. Тут мы гаспадары. Госьць застаецца госьцем да таго часу, пакуль у доме ёсьць гаспадар. І ён у гэтым доме ёсьць, паверце», — заявілі «партызаны» на відэа.

Мовазнаўца Вінцук Вячорка кажа, што «партызанаў» выдае мова:

«Першае ўражаньне — маўленьне ня надта начытанага чалавека. Што да вымаўленьня — яно невыразнае. Ёсьць «оканьне»: югО-вОстока, бОроться. Аднак «шо» сьведчыць, што хлопец не з Падмаскоўя (і ня з Волагды). Калі ён зь Беларусі, то на ягонае вымаўленьне ўплывалі нейкія расейскія ўзоры».

Глядзець камэнтары (17)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG