Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў разьдзеле «Асобы, якія хаваюцца ад органаў улады».
У пошукавай карце гаворыцца, што Аляксандр Януковіч падазраецца ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 366 Крымінальнага кодэксу (службовая падробка, падробка дакумэнтаў, а таксама складаньне і выдача ілжывых дакументаў, якая пацягнула цяжкія наступствы). Паводле ўкраінскіх законаў, за такое злачынства прадугледжваецца пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Адзначаецца, што суд выдаў пастанову аб дазволе на затрыманьне Аляксандра Януковіча. Раней у вышук быў аб’яўлены экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч па падазрэньні ў масавых забойствах.
Капітал Аляксандра Януковіча ацэньвалі ў 367-510 мільёнаў даляраў. Паводле дадзеных украінскіх СМІ, Януковічу належыць шэраг энэргетычных, газа-і вуглездабыўных прадпрыемстваў , будаўнічая кампанія «Марынсэрвіс», якая займаецца рэканструкцыяй набярэжнай у Балаклаве ў Крыму, вінаробныя кампаніі «Арцёмаўск Вайнэр» і «Артвін», а таксама Усеўкраінскі банк развіцьця.