Як паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі, 17 красавіка прапаршчык адной з вайсковых частак Берасьцейскага гарнізона, знаходзячыся ў памяшканьні склада, зьдзейсьніў стрэлы са стралковай зброі. Спалохаўшыся адказнасьці за ўчыненае, з памяшканьня склада ён доўга не выходзіў.
«Сумеснымі дзеяньнямі спэцпадразьдзяленьняў Міністэрства абароны, КДБ і МУС вайсковец быў затрыманы. Прычыны яго неадэкватных дзеяньняў ўсталёўваюцца адпаведнымі спэцыялістамі мэдыцынскага профілю і праваахоўных органаў»,— паведамілі ў Мінабароны.