Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя дэмантавала «Паўднёвы паток»


Баўгарыя дэмантавала на сваёй тэрыторыі трубы нафтаправода «Паўднёвы паток» зь першым зварным швом.


Баўгарскае выданьне «Биволъ» публікуе фатаздымкі дэмантажу трубаў.

«Гэта адбылося пасьля таго, як Эўрапарлямэнт вырашыў, што праект „Паўднёвы паток“ не павінен рэалізоўвацца», — адзначае выданьне.

Першае зварное шво як сымбаль пачатку будаўніцтва расейскага трубаправоду праз тэрыторыю Баўгарыі было зроблена ў кастрычніку 2013 году пры ўдзеле прадстаўнікоў расейскага манапаліста «Газпром».

17 красавіка Эўрапарлямэнт зьбіраецца разгледзець рэзалюцыю, якая прадугледжвае спыненьне рэалізацыі праекта «Паўднёвы паток». Яе падрыхтавалі прадстаўнікі Эўрапейскай народнай партыі, эўрапейскіх сацыялістаў, лібэралаў, зялёных і кансэрватараў.

«Паўднёвы паток» (South Stream) — расейска-італьянска-француска-нямецкі праект газаправода, які павінен прайсьці па дне Чорнага мора з Анапскага раёна ў баўгарскі порт Варну.

Далей яго дзьве галіны павінны прайсьці праз Балканскі паўвостраў у Італію і Аўстрыю, хоць іх дакладныя маршруты пакуль не зацьверджаны. Будаўніцтва газаправода пачалося 7 сьнежня 2012 году і па пляне павінна скончыцца ў 2015 годзе.

«Паўднёвы паток» ствараўся для дывэрсыфікацыі паставак расейскага прыроднага газу ў Эўропу і зьніжэньня залежнасьці пастаўшчыкоў і пакупнікоў ад краінаў-транзытэраў Украіны і Турэччыны.

«Паўднёвы паток» лічыўся канкурэнтам плянаванага газаправода «Набука», які павінен прайсьці наўпрост у Эўропу і які падтрымліваюць ЭЗ і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG