Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі маладафронтаўцаў будуць судзіць за салідарнасць з Украінай


Андрусь Цянюта, архіўнае фота
Андрусь Цянюта, архіўнае фота

17 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю адбудзецца суд над сябрамі «Маладога фронту» Андрусём Цянютам, Натальляй Крывашэй і Стасам Булам.

Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства. Як паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна» сустаршыня МФ Андрусь Цянюта, 22 лютага маладафронтаўцы ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы на плошчы Леніна Гомелю каля «нулявога кілямэтру» ў памяць пра загінулых у Кіеве падчас трагічных падзеяў на вуліцах Грушэўскага й Інстытуцкай.

Удзельнікаў акцыі затрымала міліцыя. Разам з маладымі людзьмі быў затрыманы й Кастусь Жукоўскі, які здымаў падзею на відэа.

Паводле слоў Андруся Цянюты, пра суд яны даведаліся 16 красавіка — праз SMS-паведамленьне. «Мы патэлефанавалі на той нумар, зь якога прыйшлі SMS, і нейкая жанчына пацьвердзіла, што на самой справе яна супрацоўніца суду і такім чынам запрашае нас на паседжаньне. Яна таксама дадала, што нам дасылалі позвы з суду. Але цікава, што мы іх не атрымлівалі», — зазначыў сустаршыня МФ.

Паралельна Цэнтральны РАУС Гомелю праводзіць праверку па скарзе супрацоўніка міліцыі, які заявіў, што пры затрыманьні 22 лютага Кастусь Жукоўскі пагражаў ягонаму жыцьцю. Пакуль справа не заводзілася, сьледчы днямі апытваў сьведак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG