Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымалі ўдзельнікаў акцыі памяці па загіблых на Майдане


Акцыя салідарнасьці ў Менску, 24 студзеня 2014
Акцыя салідарнасьці ў Менску, 24 студзеня 2014
У Гомелі міліцыя затрымала чатырох грамадзкіх актывістаў — Андруся Цянюту, Станіслава Булу, Натальлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага.

А 20 гадзіне актывісты прыйшлі да знака «Нулявы кілямэтр» у цэнтры гораду, усклалі кветкі, запалілі сьвечкі і паклалі сьпісы загіблых на Эўрамайдане ўкраінцаў, у якіх значыцца і ўраджэнец Гомеля Міхаіл Жызьнеўскі.

Жукоўскі: «Я фатаграфаваў маладзёнаў, як яны хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць ахвяраў рэвалюцыі ва ўкраінскай сталіцы. Але прыбеглі міліцыянты і нас забралі ў Цэнтральны РУУС. Зараз маёр Андрэй Міхалёў спрабуе абвінаваць маладзёнаў у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. За што мяне затрымалі, я ня ведаю».



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG