Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не пасяляем грамадзян Расеі з-за анэксіі Крыму»


Томаш Крчмарж
Томаш Крчмарж

Гаспадар гатэлю ў чэскім горадзе Астрава адмовіўся пасяляць расейскіх турыстаў з-за анэксіі Крыму. У славацкім горадзе адмовіліся ад удзелу расейскага пасла на сьвяце вызваленьня.

На дзьвярах маленькага гатэлю зьявіўся тэкст: «Ад 24 сакавіка 2014 мы не пасяляем грамадзян Расейскай Фэдэрацыі з прычыны анэксіі Крыму. Прыносім прабачэньні ўсім сумленным грамадзянам. Ваш гатэль Brioni Boutique». Томаш Крчмарж кажа, што на такі крок яго падштурхнула расчараваньне слабой рэакцыяй Эўразьвязу і Чэхіі на захоп Крыму:

«Пасьля таго як расейцы анэксіравалі Крым, Эўразьвяз гатовы ўсё замесьці пад дыван і працягваць бізнэс як звычайна, каб ня мець галаўнога болю. Калі нечая памяць кароткая, каб успомніць, што адбылося ў 1939, то можна ўспомніць хаця б 1968 год у Чэхаславаччыне або 2008 у Грузіі.»
Незадаволены пасыўнасьцю грамадзтва Крчмарж, чыя бабуля была ўкраінкай, рашыўся на «адзіночны пратэст». Але ён ня мае ілюзій, што яго пратэст нешта здольны зьмяніць. Хаця Астрава — не Прага, але толькі летась Чэхію наведала каля мільёну расейскіх грамадзянаў. Уладальнік гатэлю таксама ўсьведамляе, што такая форма пратэсту ўдарыць па яго ўласнай кішэні найбольш адчувальна. Дагэтуль дзясятая частка яго гасьцей была з Расеі. Больш таго, яго пачынаньне можа быць ацэнена як незаконнае, паколькі чэскі закон забараняе дыскрымінацыю на падставе полу, узросту, сэксуальнай арыентацыі і іншых прыкметаў.
Войскі Савецкай арміі сапраўды вызвалілі наш горад, але сёньня сама Расея выступае як агрэсар,
Як патлумачылі Радыё Свабода у офісе чэскага амбудсмэна, калі гатэль прапануе свае паслугі афіцыйна, мае рэкляму на сайце, то пачынаньне Крчмаржа можа разглядацца не як яго асабісты выбар, а як форма дыскрымінацыі. Фармулёўка, праўда, пакідае невялікае поле для манэўру — як дыскрымінацыя разглядаецца пакараньне, прыніжэньне некага на паставе яго этнічнага паходжаньня, нацыянальнасьці, але не грамадзянства.


Крчмарж кажа, што ён гатовы ўзяць на сябе рызыкі і выдаткі, пакуль на рашучыя крокі адважацца палітыкі. Паводле яго, Расея павінна быць ізалявана і ёй ня месца ў Эўропе.

На самой справе, крок Крчмаржа не такі ўжо адзіночны. Сваё асуджэньне расейскай пазыцыі выказалі рознымі акцыямі некаторыя мэрыі гарадоў, унівэрсытэты Чэхіі. Мэр славацкага гораду Ліптаўскі Мікулаш Аляксандр Слафкоўскі асабіста пазваніў у расейскае пасольства і сказаў, што на сёлетніх сьвяткаваньнях з нагоды вызваленьня горада ад нацызму расейскі пасол будзе разглядацца як непажаданая асоба. «Войскі Савецкай арміі сапраўды вызвалілі наш горад, але сёньня сама Расея выступае як агрэсар, » —патлумачыў сваю пазыцыю мэр Ліптаўскага Мікулаша.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG