Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны пацьвердзіла выкраданьне вайскоўцаў на Луганшчыне


Кіраўніцтва Міністэрства абароны і Ўзброеных сіл Украіны прымае захады для найхутчэйшага вызваленьня вайскоўцаў з палону.

На аўтатрасе паблізу горада Чырвоны Прамень Луганскай вобласьці ўзброеныя тэрарысты захапілі ў закладнікі двух украінскіх вайскоўцаў.

Афіцэр і вайсковец-кантрактнік спыніліся для ліквідацыі няспраўнасьці ў службовым аўтамабілі. У гэты час да іх пад’ехалі экстрэмісты, захапілі вайскоўцаў у закладнікі і павезьлі ў невядомым кірунку.

Мінабароны Ўкраіны папярэджвае асобаў, якія маюць дачыненьне да гэтай тэрарыстычнай акцыі, што іх дзеяньні падпадаюць пад шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса Ўкраіны.

Кіраўніцтва абароннага ведамства Ўкраіны мае намер жорстка рэагаваць на падобныя дзеяньні.

Захоп вайскоўцаў адбыўся 15 красавіка. Паводле УНІАН, група зь пяці машынаў прывезла моцна зьбітага афіцэра да адной з вайсковых частак у Амуросіеўскім раёне Данецкай вобласьці.

Тэрарысты выклікалі камбата і вылучылі патрабаваньне перадыслякаваць частку і прысягнуць «народу Данбаса». Інакш пагражалі забіць закладнікаў.

Пасьля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты зьехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG