Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бронетэхніка пад расейскімі сьцягамі ў Данбасе

Чарговае абвастрэньне сытуацыі ў Данбасе. Сэпаратысты захопліваюць новыя адміністрацыйныя будынкі і бранявую тэхніку.

11:22 16.4.2014

СБУ ідэнтыфікавала расейскіх дэсантнікаў і дывэрсантаў

11:38 16.4.2014

Расейская прапаганда называе тэрарыстаў «арміяй Данбаса»

11:44 16.4.2014

Узброенымі людзьмі захоплены Данецкі гарсавет

11:45 16.4.2014
СЛАВЯНСК (ФОТА)

11:47 16.4.2014

Мінабароны Ўкраіны пацьвердзіла выкраданьне вайскоўцаў на Луганшчыне

11:54 16.4.2014

У Арцёмаўску заблякаваны рух украінскай бронетэхнікі


У Арцёмаўскім раёне Данецкай вобласьці мясцовыя жыхары заблякавалі рух сямі адзінак бронетэхнікі.

Пра гэта паведамілі ў мэдыя-цэнтры Мінабароны Данецкай вобласьці.
11:58 16.4.2014
Прарасейскі актывіст нападае на ўкраінскага салдата
Прарасейскі актывіст нападае на ўкраінскага салдата
12:05 16.4.2014

Вайсковая тэхніка пад расейскімі сьцягамі ў Славянску (відэа)

12:09 16.4.2014
Мэр Славянску: сэпаратысты раздаюць зброю жыхарам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00
Наўпроставы лінк
12:12 16.4.2014

Яцанюк заклікаў Расею не падтрымліваць тэрарызм

12:17 16.4.2014

Адэскія сэпаратысты абвясьцілі «Адэскую рэспубліку»


Адэскі «Антымайдан» абвясьціў Адэскую вобласьць «Адэскай народнай рэспублікай» і заклікаў жыхароў горада блякаваць рух транспарту.

Адпаведны зварот апублікавана на сайце Антымайдану, перадае Інтэрфакс -Украіна.
12:20 16.4.2014

Украінскія войскі ў Краматорску (фота)





13:10 16.4.2014

Мінабароны Ўкраіны абвяргае захоп БТР сэпаратыстамі

13:16 16.4.2014

Сэпаратысты блякуюць чыгунку


З-за блякаваньня чыгункі каля Краматорска цягніка зьмянілі маршруты.

Спрабуючы перашкодзіць перавозцы ваеннай тэхнікі, у Краматорск перакрылі чыгунку.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на прэсавую службу Данецкай чыгункі.
Давялося зьмяніць маршруты руху 3 пар пасажырскіх і 14 пар прыгарадных цягнікоў.
13:54 16.4.2014

Пасяджэньне гарвыканкама ў Данецку праходзіць пад дуламі аўтаматчыкаў


Уваход у памяшканьне Данецкага гарвыканкама ахоўваюць сэпаратысты з аўтаматамі

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.
15:02 16.4.2014

НАТО накіроўвае караблі да расейскіх межаў


НАТО накіруе свае караблі ў Балтыйскае мора, усходняе Міжземнамор’е і ўзмоцніць патруляваньне паветранай прасторы краін Балтыі,— заявіў Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн па выніках пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай Рады.
15:51 16.4.2014
Міністар абароны Ўкраіны паехаў у Краматорск.

Улада не плянуе ўводзіць надзвычайнае становішча з-за падзей на ўсходзе Украіны, заявіў першы віцэ-прэм’ер-міністар украінскага ўраду Віталь Ярэма.

Ярэма пацьвердзіў, што парлямэнт на сваім пасяджэньні ў красавіку 16 красавіка падтрымаў тыя захады, якія ажыцьцяўляюць сілавыя структуры, у прыватнасьці МУС і Мінабароны, ва ўсходніх абласьцях.

Што да сытуацыі ў Краматорску, дзе захапілі ўкраінскую бронетэхніку, Ярэма адзначыў, што міністар абароны выехаў туды й дакладзе пра сытуацыю, паведамляе УНІАН.
15:52 16.4.2014
Калёна бронемашынаў, захопленая (а паводле некаторых дадзеных здадзеная дабраахвотна) актывістамі «Данецкай народнай рэспублікі» заяжджае ў Славянск.
Бронемашыны пад расейскімі сьцягамі заяжджаюць у Славянск
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG