Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка — за ўзброены адпор агрэсіі і за надзвычайнае становішча


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Лідэр ўкраінскай партыі «Бацькаўшчына», кандыдат у прэзыдэнты Юлія Цімашэнка заявіла, выступаючы ў эфіры Радыё Свабода, што ў абласьцях Украіны, «дзе адбываецца агрэсія», трэба абвяшчаць надзвычайнае становішча.

Паводле яе, тое, што адбываецца сёньня на ўсходзе і поўдні Ўкраіны — «гэта ня проста агрэсія, ня проста тэракт Расеі ў адносінах да асобных абласьцей Украіны, а вайна, абвешчаная Расеяй Украіне, якая мае на мэце рэальны захоп тэрыторыі Ўкраіны».

«Таму, на першым этапе, на мой погляд, трэба неадкладна абвяшчаць надзвычайнае становішча ў тых абласьцях, дзе рэальна адбываецца агрэсія. Гэта дасьць нам права ўжываць у тым ліку армію» — сказала Цімашэнка.

Паводле яе слоў, лік ідзе на гадзіны. Разам з тым яна падкрэсьліла, што войска, міліцыя, спэцслужбы, «якія могуць сёньня рэальна супрацьстаяць агрэсіі, знаходзяцца ў надзвычай слабым, разбураным стане».

Палітык мяркуе, што трэба шукаць патрыятычных вайскоўцаў, афіцэраў, супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць за абарону Ўкраіны.

Цімашэнка заявіла, што ўкраінцы мусяць са зброяй у руках абараняць тэрыторыю сваёй дзяржавы.

Напярэдадні палітык заявіла, што трэба ствараць народны супраціў, які яна гатовая ўзначаліць. У эфіры Радыё Свабода яна патлумачыла, што ініцыяваны ёю народны супраціў патрэбны таму, што сілавыя структуры, армія ў поўнай меры не спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, «таму што іх разрабавалі, зьняважылі, зрабілі практычна падначаленымі суседняй расейскай дзяржаве, практычна падбудавалі пад стратэгічны плян Расеі па захопе Ўкраіны».

Акрамя таго, палітык мяркуе, што трэба неадкладна пачаць поўнамаштабны дыялёг з элітамі ўсходніх рэгіёнаў, «нягледзячы на тое, каго яны прадстаўляюць і як».

«Нам трэба ў гэтым дыялёгу разьяднаць агрэсіўна настроеныя ўсходнія эліты і агрэсіўна настроеныя праплачаныя групоўкі, у тым і ліку, ўкраінскіх грамадзянаў, якія падтрымліваюць вайну, якую пачала Расея на тэрыторыі Украіны,» — заявіла Цімашэнка.
Расейскія сілавыя структуры пачалі вайну на тэрыторыі кантынэнтальнай Украіны – Цімашэнка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:26:59 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG