Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку вымушаюць удзельнічаць у вайне супраць Украіны, — Севярынец


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што выступае «катэгарычна супраць фэдэралізацыі Ўкраіны». Ён адзначыў, што «штурхаць Украіну на фэдэралізацыю цяпер, гэта вельмі небясьпечна ўсім: Беларусі, Расеі і Захаду».

Гэтыя заявы пракамэнтаваў адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец:

«Напэўна Лукашэнка і хацеў бы быць незалежным ад Расеі, як і кожны дыктатар ён хацеў быць самадастатковым, але гэтыя заявы — гэта словы. Справы Лукашэнкі ў гісторыі з Украінай вельмі простыя: ён дазволіў расейскім баявым самалётам пагражаць Украіне з поўначы. Таму не думаю, што гэта больш, чым заявы. Калі паступіць загад з Крамля, пачнецца заваруха на ўсходзе Ўкраіны, і расейскі генштаб прыме рашэньне накіроўваць самалёты супраць украінцаў, Лукашэнка апынецца ў вельмі кепскай сытуацыі. Яму давядзецца з гэтым мірыцца. Таму заявы гэта адно, а палітыка, якую ён праводзіў 20 гадоў, прывяла яго фактычна ў пастку. Яго вымушаюць удзельнічаць у вайне супраць Украіны. Таму гэта проста спроба захаваць добры твар».

Паводле Севярынца, цяперашні спосаб дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне трэба расцэньваць як пагрозу Беларусі.

«Калі прыяжджаюць узброеныя людзі з ГРУ, проста расейскія вайскоўцы, і ўсіх пасылаюць матам за парэбрык, — гэта ў любы дзень можа здарыцца і ў Беларусі. Таму перад абліччам гэтай расейскай агрэсіі трэба яднацца ўсім, хто хоча жыць у незалежнай Беларусі. А Лукашэнка можа і хацеў бы, але ўжо ніяк не можа гэтаму супрацьстаяць. Таму беларускаму народу давядзецца разьлічваць на свае сілы, а не на беларускае войска і Лукашэнку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG