Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску мітынгуюць сэпаратысты і майданаўцы


У Луганску каля 200 прарасейску настроеных актывістаў пікетуюць будынак абласной дзяржадміністрацыі.

Яны прыйшлі з боку захопленага будынка ўпраўленьня СБУ.

Прэсавы сакратар Луганскага аблсавета Алена Бугаец сказала, што работнікаў адміністрацыі адправілі па дамах з-за магчымага штурму будынка.

Паводле актывіста Луганскага Эўрамайдану Аляксея Біды, каля адміністрацыі таксама сабраліся каля 20 сяброў Луганскай сотні самаабароны.
Эўрамайданцаўцы штодня ладзяць мірныя праўкраінскія акцыі каля помніка Тарасу Шаўчэнку. Каб абараніць ад гвалту з боку сэпаратыстаў, іх акружае жывы ланцуг з актывістаў луганскай сотні Самаабароны. Яны лічаць, што міліцыя бязьдзейнічае. Аднак праваахоўнікі аспрэчваюць гэтыя абвінавачваньні і запэўніваюць, што пры неабходнасьці абароняць актывістаў. Аднак эўрамайданаўцы пачалі актыўна фармаваць уласную самаабарону, якая назвалася Луганскай сотняй, на ўзор Майданаўскай. У шэрагах добраахвотнікаў ўжо больш за 300 чалавек.

Як паведамляе карэспандэнт «Усходняга варыянту», сэпаратысты на захоп будынку адміністрацыі не пайшлі.

Але перадалі абласной уладзе свае патрабаваньні. Сярод іншага сэпаратысты патрабуюць, каб абласныя ўлады не падпарадкоўваліся Кіеву, прызналі «народны рух» і вызвалілі ўсіх затрыманых сэпаратыстаў.

Абласная ўлада павінна вызначыць сваю пазыцыю да 16 красавіка, дня пазачарговага зьезду Партыі Рэгіёнаў.

У адваротным выпадку актывісты гатовыя выбраць сабе новых дэпутатаў і, наогул, яны не адказваюць за свае далейшыя дзеяньні.

На мітынгу заўважаныя казакі з шэўронамі РФ.

У дадзены момант прарасейскія актывісты пакідаюць плошчу каля адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG