Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброеныя людзі «цынічна » забралі ў Данбаса мір і парадак, — Тарута


Сяргей Тарута
Сяргей Тарута

У Данецкай вобласьці ўводзіцца ў дзеяньне рэжым антытэрарыстычнай апэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргея Таруты.

Заяву публікуе сайт «Навіны Данбаса».

Найперш губэрнатар Данеччыны выказаў глыбокія спачуваньні сем’ям тых, хто ўчора загінуў у Славянску:

«Рашэньне аб дзеяньні рэжыму антытэрарыстычнай апэрацыі накіравана на абарону міру і парадку на нашай зямлі, якія сёньня ў нас цынічна і стрымана адбіраюць узброеныя, агрэсіўныя, фанатычныя людзі. Гэтыя людзі гатовыя адбіраць чужыя жыцьці дзеля дасягненьня сваіх мэтаў. Для іх чалавечае жыцьцё не каштоўнасьць, а сродак. Яны зьяўляюцца тэрарыстамі, і мы не дазволім ім панаваць на нашай зямлі», — гаворыцца ў заяве.

Тарута ў чарговы раз падкрэсьліў, што нельга дапусьціць эскаляцыі гвалту. На яго думку, гвалтам немагчыма вырашыць ніводную праблему і ўсе рознагалосьсі неабходна пераадольваць падчас адкрытага дыялёгу:

«Таму я заклікаю вас праяўляць разважлівасьць, не паддавацца на правакацыі і не парушаць грамадзкі парадак. Наступае Велікодны тыдзень. Гэта час малітвы, пакоры і цуду. Час выслухаць і дараваць адно аднаму», — падсумаваў кіраўнік рэгіёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG