Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачынае буйную антытэрарыстычную апэрацыю


Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны вырашыла пачаць буйнамаштабную антытэрарыстычную апэрацыю з прыцягненьнем Узброеных Сіл Украіны.

Старшыня Вярхоўнай Рады выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў абвясьціў новы ультыматум асобам, якія ва ўсходніх абласьцях Украіны захапілі адміністрацыйныя памяшканьні. Ён заклікаў да раніцы панядзелка вызваліць памяшканьні ўлады і сілавых ведамстваў.

«Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны прыняла рашэньне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную апэрацыю з прыцягненьнем Узброеных Сіл Украіны. Мы не дамо Расеі паўтарыць крымскі сцэнар ва ўсходнім рэгіёне Ўкраіны... Для тых, хто не страляў у нашых сілавікоў, хто складзе зброю і пакіне захопленыя адміністрацыйныя памяшканьні да раніцы панядзелка, я, у падпісаным указе, даў гарантыі неўжываньня супраць іх адпаведнага пакараньня за ўчыненыя дзеяньні», — сказаў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта.

«Кожны, хто вядзе ўзброеную барацьбу супраць краіны, будзе пакараны. Не падтрымлівайце тых, хто хоча разбурыць краіну. Цяпер, галоўнае — не падыгрываць ворагу, задача якога сарваць выбары і стварыць сытуацыю некіраваньня», — адзначыў Турчынаў ў звароце, які паказаў 5 тэлеканал.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG