Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: У Славянску дзейнічае спэцназ суседняй дзяржавы


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка
Народны дэпутат Украіны, кандыдат на прэзыдэнта Пятро Парашэнка заявіў, што невядомыя ўзброеныя асобы, якія захапілі будынак міліцыі ў Славянску Данецкай вобласьці, зьяўляюцца прадстаўнікамі выведвальна-дывэрсійнай групы суседняй дзяржавы:

«У Славянску мы ўжо маем справу з прадстаўнікамі рэгулярнай часткі спэцназу выведвальна-дывэрсійных груп іншай дзяржавы», — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі ў нядзелю ў Луцку.
Парашэнка адзначыў, што сытуацыя ў Славянску рэзка адрозьніваецца ад сытуацыі ў Харкаве, якая была некаторы час таму. Паводле палітыка, пакуль няма інфармацыі, то ў Харкаве дзейнічалі прадстаўнікі спэцгрупаў іншых дзяржаў.

Парашэнка таксама адзначыў, што для рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і аброны Ўкраіны аб правядзеньні антытэрарыстычнай аперацыі былі ўсе падставы. Рашэньне РНБА грунтуецца на тым, што дзеяньні сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны, у тым ліку і ў Славянску, — гэта непалітычная акцыя.
Палітык адзначае, што паводле інфармацыі выбарчых штабоў ва ўсходніх рэгіёнах, больш за 80% людзей падтрымліваюць правядзеньне антытэрарыстычнай апэрацыі і не падтрымлівае сэпаратызм.

Парашэнка падкрэсьліў, што ў антытэрарыстычнай апэрацыі бяруць удзел спэцназ СБУ, а таксама аддзелы армейскага спэцназу, — паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG